Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЗША выключылі кіраўніка «Беларуськалію» з санкцыйнага спісу

23.10.2026 15:44
У сакавіку Вашынгтон зняў санкцыі з беларускай калійнай галіны пасля вызвалення вялікай групы палітвязняў. Пазней Беларусь адправіла ў ЗША першую партыю калію.
.
Беларуськалій.minskpromstroy.by

Злучаныя Штаты знялі персанальныя санкцыі з генеральнага дырэктара «Беларуськалію» Андрэя Рыбакова. Адпаведнае рашэнне 21 кастрычніка апублікавала Упраўленне кантролю замежных актываў Міністэрства фінансаў ЗША.

Як паведамляе «Радыё Свабода», Рыбакоў знаходзіўся пад амерыканскімі санкцыямі са снежня 2024 года. Яго выключэнне са спісу адбылося пасля перамоў спецпрадстаўніка Дональда Трампа Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам.

У сакавіку Вашынгтон зняў санкцыі з беларускай калійнай галіны пасля вызвалення вялікай групы палітвязняў. Пазней Беларусь адправіла ў ЗША першую партыю калію.

У верасні Трамп заявіў пра падрыхтоўку буйной здзелкі па закупцы беларускіх угнаенняў па цэнах ніжэйшых за канадскія.

Аднак Еўрасаюз захоўвае абмежаванні супраць «Беларуськалію», уключаючы забарону транзіту праз еўрапейскія парты. Таму беларускія ўгнаенні даводзіцца вывозіць праз Расію. Пастаўкі ў ЗША такім маршрутам патрабуюць працяглай чыгуначнай і марской перавозкі, што павялічвае выдаткі.

Падрабязнасці новых дамоўленасцяў паміж Вашынгтонам і Мінскам пакуль невядомыя.

эж