На дадзены момант сабрана прыкладна 55% ад планаванай сумы (565 долараў ад 27 чалавек). І хоць неўзабаве пачынаецца наступны крок — намінаванне навукоўцаў, то збор сродкаў у фонд прэміі будзе працягвацца да абвяшчэння пераможцаў у снежні. Арганізатары заахвочваюць падтрымаць прэмію рублём да 19 снежня. Уся сабраная сума пойдзе пераможцу.
Намінаваць кандыдатаў можна будзе да 27 лістапада.
Намінаваць беларускага навукоўца мусяць дзве асобы. Навуковец можа займацца як акадэмічнай навукаю, так і грамадзянскай. Гэта значыць, прывязка навукоўца да афіцыйных інстытутаў неабавязковая — важна, каб яго дзейнасць была бачна для іншым. Дзейнасць навукоўца павінна засяроджвацца на натуральных навуках, навуках аб Зямлі і дакладных дысцыплінах.
Прэмія заснавана супольнасцю «Pamyłka” для развіцця свабоднай беларускай навуковай супольнасці. А гэта і навукоўцы, і тыя, хто падтрымлівае іх і папулярызуе веды.
ав