Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

УЕФА аштрафавала Фінляндыю за банэр з вусатым прусаком на матчы з Беларуссю

29.10.2026 17:45
Гэта ўсё адбылося 29 верасня на матчы Лігі нацыяў у Хельсінкі.
 .    .
Футбольны мяч. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Alexander Fox/pixabay.com/CC0 Public Domain

Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў пастанавіў аштрафаваць Фінляндыю за паводзіны заўзятараў на матчы Лігі нацыяў з камандаю Беларусі. Прычынай стаў банэр з вусатым прусаком і тое, што гледачы асвісталі беларускі дзяржаўны гімн, паведамляе «Белсат».

Банэр з вусатым прусаком, якога атакаваў пугач (сімвал і талісман фінскай зборнай па футболе), і надпісам «Твой дзень настане» дысцыплінарны орган УЕФА расцаніў як «перадаванне паведамлення, што не адпавядае духу спартовай імпрэзы». Імаверна, такім жа парушэннем палічылі крычалку «Пуцін — х...!» За гэта фінскую футбольную асацыяцыю аштрафавалі на € 20 тыс.

Яшчэ € 10 тыс. штрафу выпісалі за «парушэнне парадку падчас выканання дзяржаўных гімнаў». Заўзятары асвісталі афіцыйны гімн Беларусі.

Гэта ўсё адбылося 29 верасня на матчы Лігі нацыяў у Хельсінкі. Гульня скончылася з лікам 0:0.

Перформанс не спадабаўся Беларускай федэрацыі футболу, якая паскардзілася ва УЕФА.
Перад гэтым матчам Федэрацыя футболу Фінляндыі абвясціла, што ўвесь даход ад продажу білетаў на стадыён пойдзе на дапамогу Украіне, а размінку фінскія спартоўцы правялі ў футболках з надпісам «Мы выступаем за мір».

аз