Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Латвію заляцеў дрон з Беларусі

02.11.2026 18:11
Для нейтралізацыі пагрозы ў Латвіі паднялі ў паветра дрон-перахопнік. 
- Warmate    WB Group ().
Беспілотнік-камікадзэ Warmate вытворчасці польскай кампаніі WB Group (ілюстрацыя).крыніца: WB Group

Увечары 1 лістапада ў Латвію з тэрыторыі Беларусі заляцеў беспілотнік. Пра гэта латвійскім СМІ паведаміў прадстаўнік Нацыянальных узброеных сіл краіны Селдзіс Грасманіс, інфармуе «Еўрарадыё».

Паводле яго словаў, якія пераказвае DW, дрон «суправаджалі і за ім назіралі». У Краслаўскім і Лудзенскім краях Латвіі было абвешчанае «папярэджанне аранжавага ўзроўню» – жыхароў заклікалі схавацца ў памяшканнях.

Для нейтралізацыі пагрозы ў Латвіі паднялі ў паветра дрон-перахопнік. Ён суправаджаў беспілотнік, пакуль той рухаўся ўздоўж мяжы з Расіяй. Грасманіс кажа, што не ўдалося высветліць, чый гэта быў дрон. Ён выказвае здагадку, што гэта быў украінскі БПЛА.

Праз нейкі час беспілотнік накіраваўся ў бок Расіі. Пасля гэтага латвійскія вайскоўцы актывавалі самазнішчэнне дрона-перахопніка, каб ён не парушыў дзяржаўнай мяжы і не заляцеў у Расію.

вс