Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі абвясцілі ў вышук чатырох журналістак нямецкага выдання DW

07.11.2026 09:30
У DW назвалі гэта спробай абмежаваць незалежную журналістыку і запалохаць журналістаў.
Ілюстрацыйнае фота@dw_belarus

Нямецкая медыякампанія Deutsche Welle асудзіла рашэнне беларускіх уладаў абвясціць у вышук чатырох сваіх супрацоўніц з Беларусі: Вольгу Капусціну, Аляксандру Багуслаўскую, Ульяну Бабаед і Кацярыну Крыжаноўскую. Пра гэта 6 лістапада заявіла генеральная дырэктарка DW Барбара Массінг.

У медыякампаніі мяркуюць, што вышук звязаны з крымінальнымі справамі паводле арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). У DW назвалі гэта спробай абвясціць незалежную журналістыку злачынствам і запалохаць журналістаў.

— DW не дазволіць сябе запалохаць і працягне прадстаўляць жыхарам Беларусі незалежную і дакладную інфармацыю», – заявіла Барбара Массінг.

Нагадаем, у красавіку 2024 года МУС Беларусі прызнала рэдакцыю «DW Беларусь» «экстрэмісцкім фармаваннем».

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл