Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Музыканта Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук

13.11.2026 13:49
Сяргей Доўгушаў — заснавальнік і лідар фольк-гурта Vuraj, арганізатар фальклорных фестываляў.
 .
Сяргей Доўгушаў. Фота: Вольга Шаліга

Выканаўцу беларускай народнай музыкі Сяргея Доўгушава шукае УУС Віцебскай вобласці. Канкрэтны артыкул, паводле якога яго пераследуюць, не называецца, паведамляе «Наша Ніва».

У картцы 43‑гадовага Доўгушава пазначана «адшукваецца паводле артыкула КК». Падрабязнасці крымінальнай справы адстунічаюць.

Сяргей Доўгушаў — заснавальнік і лідар фольк-гурта Vuraj, арганізатар фальклорных фестываляў. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Займаецца папулярызацыяй традыцыйных беларускіх спеваў.

У 2020 годзе ён удзельнічаў у дваровых канцэртах. Пазней з’ехаў у Польшчу, а затым — у ЗША. У Амерыцы працаваў таксістам.

Музыкант таксама займаўся дапамогай беларускім уцекачам. З 2021 года ў Варшаве працаваў заснаваны ім Дом творцаў, дзе маглі часова жыць дзеячы культуры, якім патрэбная падтрымка. Напрыканцы 2025 года ён адкрыў яшчэ і шэлтар для вызваленых палітвязняў.

9 лістапада Доўгушаў паведаміў пра закрыццё абодвух дамоў, патлумачыўшы, што яго рэсурс скончыўся і што ён хоча больш часу прысвячаць сабе і сям’і.

вс