Святлана Ціханоўская падзякавала прэм'ер-міністру Чэхіі Андрэю Бабішу за нядаўняе змякчэнне візавых абмежаванняў для сваякоў беларусаў, якія жывуць у краіне. Сустрэча адбылася на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне, паведамляе Reform.news.
Палітык выказала спадзяванне, што чэшскія ўлады працягнуць прымаць меры па падтрымцы беларусаў. Яна таксама адзначыла працу Міністэрства замежных справаў Чэхіі і кіраўніка ведамства Пятра Мацінкі, які падтрымлівае беларусаў і нядаўна наведаў Офіс беларускіх дэмакратычных сіл.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі дзейнасць Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Празе, перспектывы далейшага супрацоўніцтва з Чэхіяй і сітуацыю ў рэгіёне.
— Я вельмі ўдзячная Чэхіі, дзе добра разумеюць нашую беларускую сітуацыю. Чэхі самі прайшлі шлях ад дыктатуры да дэмакратыі. Ім не трэба тлумачыць, чаму для нас такія важныя свабода і незалежнасць. Чэхія падтрымлівае беларусаў не першы год, і мы вельмі шануем гэтую прынцыповую пазіцыю. Свабодная Беларусь таксама адпавядае інтарэсам Чэхіі і ўсяго Еўрапейскага Саюза, — заявіла Ціханоўская.
вс