Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украінскі суд пакінуў беларускую журналістку Іну Кардаш пад вартай

16.11.2026 14:16
Яе падазраюць у шпіянажы на карысць КДБ Беларусі. 
 .
Іна Кардаш. Крыніца: facebook.com/ina.kardash

Пячэрскі раённы суд Кіева пачаў разглядаць справу беларускай журналісткі Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на карысць КДБ Беларусі. Суд адмовіўся вызваліць яе з-пад варты. Жанчыне пагражае ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Радыё Свабода».

На пасяджэнні 6 кастрычніка, якое не было пазначанае ў раскладзе і праходзіла без прысутнасці журналістаў, суд прызнаў абвінаваўчы акт у дачыненні да Іны Кардаш адпаведным патрабаванням закону і прызначыў яго разгляд.

На гэтым этапе суддзя Алег Салаўёў мог вызваліць Іну Кардаш і закрыць справу, але не зрабіў гэтага. Пракурор заявіў, што падставаў для пагаднення са следствам і закрыцця справы няма.

Кардаш абвінавачваюць у перадачы замежнай дзяржаве звестак, якія ўяўляюць дзяржаўную таямніцу.

Іну Кардаш затрымалі 21 студзеня 2026 года. На той момант яна працавала ў Каардынацыйным штабе па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі пры Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны. Паводле следства, з КДБ яна кантактавала праз грамадзяніна Беларусі, які свядома супрацоўнічаў з беларускімі спецслужбамі.

вс