Тэлеграм-акаўнт прэс-сакратара Святланы Ціханоўскай Ганны Красулінай быў узламаны невядомымі. Пра гэта паведаміла тэхнічная служба Офіса Ціханоўскай, інфармуе «Еўрарадыё».
Масавыя спробы ўзламаць акаўнты Ганны Красулінай у Тэлеграме фіксуюцца з 8 лістапада. Адзначаецца, што ў Тэлеграме ў яе ўключаная двухфактарная аўтэнтыфікацыя.
Тым не менш зранку ў панядзелак, 16 лістапада, да яе Тэлеграм-акаўнту на 4 хвіліны падключылася пабочная прылада.
Цяпер яна адключаная. Красуліна цалкам кантралюе доступ да свайго акаўнту.
Паводле папярэдняй высновы спецыяліста па бяспецы, падключэнне магло адбыцца ў выніку перахопу сесіі. Якім менавіта чынам гэта адбылося, пакуль высвятляецца.
вс