Жыхары Брэста расказалі ў сацсетцы Threads пра высечку зялёных насаджэнняў у гарадскім парку.
— Парк 1 Мая, пілуюць, рубяць дрэвы па ўсім парку, — піша жыхар горада. — Пераважна — здаровыя і прыгожыя.
Вельмі шкада. Каб вырасці да такіх памераў, ім трэба некалькі дзясяткаў гадоў. Вавёркам у парку ўжо няма ніякіх сховішчаў ад холаду, бегаюць па ўсім цэнтры. Усё высечана пад корань, проста няма слоў.
Іншы жыхар горада нагадаў, што падобная сітуацыя ўжо здаралася мінулым летам у Брэсцкай крэпасці:
— Тое самае было мінулым летам у Брэсцкай крэпасці. У самы сезон вывядзення птушанят зачысцілі ўсе дрэвы і кусты на валах. Там увогуле незразумела, каму яны заміналі, нават калі б і ўпалі пры моцным ветры. Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?
Берасцейцы ў каментарыях, як заўважыў сайт Charter97.org, пералічылі іншыя месцы горада, дзе таксама высякаюць дрэвы:
— Відавочна ж, што ствалы здаровыя, не трухлявыя. Увесь Брэст так хутка высякуць.
— Па ўсім горадзе дрэвы высякаюць. Камусьці з чыноўнікаў тэрмінова спатрэбіліся дровы?
— Ім толькі дай — усё спілуюць! Не любяць яны дрэвы. Праблема, найхутчэй, у тым, што за гэта адказваюць камунальнікі, а трэба, каб было нейкае гарадское лясніцтва.
— Будзе яшчэ адна вылізаная паляна з галінкамі.
нг