Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расійская чыгунка зарабляе мільён долараў на дзень на перавозцы беларускіх угнаенняў і нафтапрадуктаў

23.11.2026 15:32
Летась праз расійскія парты адправілі 8,68 мільёна тон калійных угнаенняў і 2,59 мільёна тон беларускіх нафтапрадуктаў.
.
Беларуськалій.minskpromstroy.by

Расійская чыгунка атрымлівае сотні мільёнаў долараў штогод дзякуючы перанакіраванню беларускага экспарту з Літвы ў расійскія парты, вынікае з падлікаў незалежнай Супольнасці беларускіх чыгуначнікаў, якая правяла адпаведнае расследаванне.

У 2025 годзе праз расійскія парты адправілі 8,68 мільёна тон калійных угнаенняў і 2,59 мільёна тонаў беларускіх нафтапрадуктаў. На гэтых перавозках Расійская чыгунка зарабляе ад 327 да 383 мільёнаў долараў на год — у сярэднім каля мільёна долараў штодня.

Перавозка калію праз Расію каштуе прыкладна на траціну даражэй, чым праз літоўскую Клайпеду. Дадатковыя выдаткі стварае і перавалка ў расійскіх партах.

Да 2022 года літоўскі порт у Клайпедзе быў галоўным маршрутам для экспарту беларускіх калійных угнаенняў: праз яго штогод праходзіла каля 12 мільёнаў тонаў прадукцыі «Беларуськалія». Пасля спынення транзіту праз Літву  з-за санцкыяў ЕС беларускі экспарт пераарыентавалі на расійскія парты, а Клайпеда страціла значную частку грузапатоку і даходаў: паводле ацэнак адміністрацыі порта, за 2022–2026 гады страты склалі каля 56 мільёнаў еўра.

эж