Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праваабаронцы «Вясны» сустрэліся са cпецдакладчыкам ААН па Беларусі

24.11.2026 10:23
Асноўнай тэмай размовы стала бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
Праваабаронцы «Вясны» Валянціна Стэфановіча і Святланы Галаўнёвай са Спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нільсам Муйжніексам@viasna96

У Варшаве 23-га лістапада прайшла сустрэча праваабаронцаў «Вясны» Валянціна Стэфановіча і Святланы Галаўнёвай са спецдакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нільсам Муйжніексам.

Бакі абмеркавалі апошнія тэндэнцыі рэпрэсій, практыку прымянення «экстрэмісцкага» заканадаўства і магчымыя крокі для вызвалення палітвязняў.

Сустрэча стала часткай серыі кансультацый, якія спецдакладчык ААН праводзіць з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці. Для праваабаронцаў «Вясны» гэта ўжо не першая гутарка з цяперашнім трымальнікам мандата.

Асноўнай тэмай размовы стала бягучая сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі і змены ў характары пераследу. Праваабаронцы звярнулі ўвагу на транснацыянальныя рэпрэсіі, а таксама на тое, што ціск унутры краіны становіцца больш схаваным.

Крыніца: ПЦ  «Вясна»/юл