У Беларусі хочуць змяніць правілы працы індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) і самазанятых: блогерства прапануюць уключыць у пералік дазволеных заняткаў, а ІП забараніць вырошчваць тытунь і лубяныя культуры. Праект пастановы Савета Міністраў вынесены на грамадскае абмеркаванне, якое працягнецца да 3 снежня, паведамляе тэлеканал Белсат.
Змены могуць запрацаваць з 1 студзеня 2027 года. Самазанятыя змогуць займацца рамонтам сантэхнікі, абслугоўваннем басейнаў, правядзеннем экскурсій, здачай у арэнду рэчаў і стварэннем аўтарскага кантэнту для манетызацыі. Пры гэтым ім забароняць некаторыя віды спартыўнай дзейнасці і паслугі, якія патрабуюць статусу ІП або юрыдычнай асобы.
Эканамістка Таццяна Панкова лічыць, што новыя правілы могуць дапамагчы легалізаваць даходы, але частыя змены заканадаўства ствараюць нявызначанасць для малога бізнесу, ускладняюць планаванне і могуць стрымліваць інвестыцыі.
эж