Беларуская Служба

Беларускі чэмпіён Алімпійскіх гульняў Грышын прадае свае медалі на аўкцыёне

18.07.2019 15:27
З 2010 да 2014 году медалі былі часткай выставы Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску, а пасля Алімпіяды 2014 года ў Сочы музей вярнуў іх спартоўцу.
Medal olimpijski.
Medal olimpijski.Darek Matyja

Беларус Аляксей Грышын, першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён Зімовых гульняў, які заваяваў золата ў лыжнай акрабатыцы на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы і бронзу на Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці, выставіў свае алімпійскія ўзнагароды на аўкцыён, паведамляе NBC Sports.

Абодва медалі прадаюцца на амерыканскім анлайн-аўкцыёне RR Auction. Прычыны, чаму Грышын прадае ўзнагароды, не паведамляецца, піша Радыё «Свабода».

З 2010 да 2014 году медалі былі часткай выставы Музею сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў Мінску, а пасля Алімпіяды 2014 года ў Сочы музей вярнуў іх спартоўцу.

На 13.30 сёння за золата давалі 24,2 тысячы долараў, за бронзу – 11,9 тысячы долараў.

Фрыстайліст Аляксей Грышын завяршыў кар’еру ў 2014 годзе.

вс

здымак ілюстрацыйны