Усе дэлегаты г.зв. УНС, якія не заявяць аб адмове ўдзельнічаць у ім, будуць публічна дададзены ў Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў: https://ekrp.org/ і ўключаны ў санкцыйныя спісы. Ужо праз 10 дзён у АКРЗ з'явяцца першыя прозвішчы. Спіс будзе абнаўляцца кожныя 10 дзён – аж да 10 лютага 2021.
-Лукашэнка ўжо з ног да галавы замазаў у крымінальных артыкулах сілавікоў, якія згаджаліся выконваць яго злачынныя загады. Цяпер ён замажа вас, калі вы не адмовіцеся. Часу на роздум у вас няма. Час – прымаць рашэнне: дазволіць Лукашэнку замазаць вас у крымінальныя справы, ці не дазволіць яму з вашай дапамогай іх здзейсніць, - гаворыць Латушка.
На якой падставе гэта робіцца?
На дадзены момант дзеянні дэлегатаў ужо парушаюць Канстытуцыю і Закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах – і падпадаюць пад склад артыкулаў 190 і 424 КК РБ. Прадугледжанае пакаранне: ад 2 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Акрамя таго, калі сход з удзелам дэлегатаў прывядзе да канстытуцыйнага перавароту, да дадзеных артыкулах дадасца артыкул 357 КК РБ. Пакаранне: ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Патрапленне ў спіс ЕКРП будзе таксама азначаць, што ўсе прозвішчы і адкрытыя дадзеныя дэлегатаў стануць здабыткам грамадскасці. І кожны беларус зможа пазнаць «герояў» у твар.
Як дэлегаты могуць адмовіцца ад удзелу?
Раней НАУ і «Сумленныя людзі» запусцілі бяспечную форму: https://airtable.com/shrNJSPN92dCrt9Ty для збору дадзеных аб н.зв. УНС, якая ў тым ліку дазваляе дэлегатам заявіць аб адмове ўдзельнічаць у незаконным сходзе. Тады іх прозвішчы ў спісах ЕКРП і санкцыйных спісах не зʼявяцца. Заявіць аб адмове можна будзе і пасля траплення ў спісы – у гэтым выпадку яны будуць з іх выключаны.
Прозвішчы ўсіх дэлегатаў будуць даступныя публічна. Яны будуць апублікаваныя 18 студзеня. Акрамя таго, пачнецца праца па ўнясенню гэтых прозвішчаў у санкцыйныя спісы.
ав