У СІЗА КДБ знаходзяцца чацвёра прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Гэта Сяргей Антусевіч, Генадзь Фядыніч, Мікалай Шарах і Аляксандр Еўдакімчык, паведамляюць праваабаронцы.
Пацвердзілася таксама інфармацыя аб затрыманні Аляксандра Бухвостава, Віталя Чычмарова, Аляксандра Ярашука, Ірыны Бут-Гусаім і Ігара Ледніка (апошні затрыманы яшчэ 18 красавіка). Аднак месца, дзе знаходзяцца гэтыя людзі, пакуль не вядомае.
Няма сувязі з Янай Малаш, Ганнай Дусь, Васілём Бераснёвым, Дзмітрыем Бародкам, Міхаілам Громавым, Вадзімам Пайвіным, Юрыем Беляковым.
Адзіны, каго пасля допыту адпусцілі – Ігар Комлік.
Усе гэтыя людзі – лідары і актыў Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, а таксама Свабоднага прафсаюза металістаў, Свабоднага прафсаюза беларускага, Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, якія ўваходзяць у ягоны склад.
Учора ў офісах прафсаюзаў і ў кватэрах актывістаў прайшлі ператрусы. А ў сераду, 20 красавіка, стала вядома, што 14 прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў не выходзяць на сувязь, паведамляе «Наша Ніва».
вс