«Стварэнне новага батальёну абумоўлена імклівым ростам палка і з'яўленнем новых баявых задач», — паведамляе афіцыйная прадстаўніца палка Крысціна «Чабор».
«Назваць дакладную колькасць асабовага складу палка Каліноўскага мы ня можам у мэтах бяспекі. Як мы ўжо казалі, у складзе палка Каліноўскага дзейнічаюць два баявыя батальёны — «Тэрор» і «Волат». Фармуецца трэці батальён — «Літвін», — распавяла Крысціна «Чабор».
Раней прадстаўнік палка імя Каліноўскага абвергнуў інфармацыю, што полк разгромлены. Інфармацыя была апублікаваная ў Тэлеграм-канале палка.
– Цяпер масава "праграваецца" наратыў, што полк Каліноўскага знішчаны ці то на 40 ці то на 60 %, і што байцы дэмаралізаваныя і пачкамі здаюцца, увогуле ад полка засталося менш за 100 чалавек. У рэальнасці мы прызнаем, так, за пяць месяцаў вайны ў нас ёсць незваротныя страты – гэта 10 беларускіх байцоў, з іх 7 праходзілі службу ў палку Каліноўскага, і трое з іх да гэтага лічацца прапаўшымі без звестак. Таксама ёсць двое палонных, іх прапаганда спрабуе выставіць як здраднікаў, – гаворыць Сяргей Бяспалаў.
вх