Бацьку, які жыве ў Беларусі, бачыцца з Марыяй не даюць. На запыты прыходзіць адказ, што яна ні з кім не жадае размаўляць.
Ананімныя крыніцы ў СІЗА паведамілі сям'і Калеснікавай, што яна знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу, што азначае больш строгі рэжым утрымання.
Падчас дыскусіі ў Берліне абмяркоўвалі, ці варта весці перамовы з беларускім рэжымам, каб дапамагчы выйсці на волю палітвязням.
«Калі ў турме твой блізкі, ты глядзіш на гэтую сітуацыю па-іншаму. Усё роўна, якімі спосабамі, блізкія палітвязняў хочуць, каб яны аказаліся на волі і ў бяспецы», - лічыць Таццяна Хоміч.
Крыніца: DW Беларусь