Беларуская Служба

У Гродне памерла праф. Святлана Мусіенка, выдатны знаўца польскай літаратуры і культуры

09.08.2023 09:45
Прафесар Мусіенка стварыла ў Гродзенскім універсітэце кафедру паланістыкі і гадамі ўзначальвала яе.
.
праф. Святлана Мусіенкаhttps://glosznadniemna.pl/62051/odeszla-do-pana-mentorka-polonistycznego-srodowiska-akademickiego-na-bialorusi-prof-swietlana-musijenko/

Памерла выдатны знаўца польскай літаратуры і культуры прафесар Святлана Мусіенка. Пра яе смерць паведаміў Саюз палякаў Беларусі.

Прафесар Мусіенка стварыла ў Гродзенскім універсітэце кафедру паланістыкі і гадамі ўзначальвала яе. Там жа яна стварыла музей, прысвечаны Зофіі Налкоўскай.

На працягу многіх гадоў разам з супрацоўнікамі свайго аддзелу прафесар Мусіенка актыўна падтрымлівала Польскую дыктоўку ў Беларусі, арганізаваную Таварыствам польскай школы. Яна ўдзельнічала ў Нацыянальных чытаннях, якія праходзілі ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне.

Арганізаваныя па яе ініцыятыве навуковыя канферэнцыі і сімпозіумы збіралі даследчыкаў з навуковых цэнтраў Польшчы і Беларусі.

У 2019 годзе прафесар Святлана Мусіенка была адзначана прэміяй Polonicum, якая прысуджаецца за выдатныя заслугі ў папулярызацыі польскай мовы і веданні польскай гісторыі і культуры.

яс