У Беларусі пройдуць маштабныя ваенныя вучэнні, да якіх, акрамя войскаў, будуць прыцягвацца тэрытарыяльная абарона і народнае апалчэнне. Пра гэта ў эфіры дзяржаўнае тэлебачання распавёў намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Павел Муравейка. Вучэнні пройдуць 20-26 верасня, піша партал reform.by.
«У іх бяруць удзел, як правіла, усе элементы ваеннай арганізацыі дзяржавы, прыцягваецца тэрытарыяльная абарона. На апошнія вучэнні будзе прыцягвацца, у тым ліку, і народнае апалчэнне», – сказаў Муравейка.
Нагадаем, на пачатку месяца ў Беларусі адбыліся вучэнні пад эгідай АДКБ. Раней чакалася, што гэтай восенню Расія і Беларусь могуць правесці пазачарговыя манеўры серыі «Захад». Аднак у выніку расійскае Мінабароны адмовілася ад такіх планаў.
Аб правядзенні комплексных вучэнняў Узброеных сіл Беларусі ў канцы верасня раней паведамляў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валерый Равенка.
эж