Беларуская Служба

Амаль 100 мігрантаў штурмавалі надоечы мяжу Еўрасаюзу з боку Беларусі

08.10.2023 18:42
У памежнікаў ляцелі камяні.
- .
Польска-беларуская мяжа.Фота: twitter.com/Straz_Graniczna

За 7 кастрычніка 93 чалавекі спрабавалі нелегальна трапіць з Беларусі ў Польшчу, Літву і Латвію. Некаторыя кідалі камяні ў памежнікаў.

Праз беларуска-польскую мяжу за мінулыя суткі спрабавалі прарвацца 45 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне Емена, Саудаўскай Аравіі і Егіпта. «Патрулі ў мясцовасці Дубічы-Царкоўныя былі закіданыя камянямі пасля таго, як групе людзей не далі прабрацца праз мяжу», – паведаміла польская пагранслужба.

За тыя ж суткі ў Латвію з Беларусі спрабавалі трапіць 43 мігранты, у Літву – пяцёра.

Хартыя'97

нг