Камандзір 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны ўзнагародзіў лепшых дэсантнікаў, сярод якіх ёсць беларус – баец 1-й беларускай асобнай дэсантна-штурмавой роты з пазыўным «Рыжы». Ён быў узнагароджаны нагрудным знакам «за праяўленую мужнасць і адвагу на полi бою». Беларус камандуе штурмавой групай.
Байцы беларускай роты пішуць, што яны «рады быць часткай легендарнага злучэння і разам набліжаць перамогу».
Беларуская рота ў складзе 79-й брыгады ваюе супраць расійскіх акупантаў пад Мар'інкай на Данбасе. Пра існаванне гэтага падраздзялення стала вядома ў чэрвені 2023 года. Рада БНР на Дзень беларускай вайсковай славы ўзнагародзіла шэсць яго байцоў медалямі «За баявыя заслугі», паведамляе «Еўрарадыё».
вс