Кіраўнік Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святлана Ціханоўская адрэагавала на масіраваны расійскі ўдар па аб’ектах мірнай інфраструктуры ракетамі і баявымі дронамі. «Я думкамі з адважным народам Украіны. Мы павінны зрабіць усё магчымае, каб дапамагчы Украіне выйграць гэтую вайну і спыніць расійскую тэрарыстычную агрэсію. Гэтыя злачынствы не будуць забытыя», – напісала палітык у сацсетцы Х.
Ноччу і раніцай расійскія захопнікі ўдарылі па гарадах Украіны 158 ракетамі і баявымі дронамі. Украінская СПА збіла 87 крылатых ракет і 27 БЛА. У выніку атакі загінулі 16 чалавек, амаль 100 параненыя. Расіяне абстралялі Кіеў, Львоў, Харкаў і іншыя населеныя пункты.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паабяцаў адказ «тэрарыстам на іх удары».
вс