Беларуская мастачка Сьвятлана Сафія Дземідовіч стала лаўрэаткай брытанскага конкурсу ілюстрацый Cheltenham Illustration Awards 2023. Яе імя з'явілася ў ліку пераможцаў на афіцыйным сайце прэміі.
Прэмію Святлана Сафія Дземідовіч атрымала за графічную серыю «Паштоўкі мінулых часоў», пра што напісала сама мастачка ў Інстаграме.
Прэмія заснаваная ўніверсітэтам Глостэршыра і праводзіцца пад эгідай Pittville Press. Штогод яна атрымлівае больш за 800 заявак з усяго свету.
Адабраныя 60 прац аўтараў з розных краін будуць прадстаўленыя ў некалькіх галерэях і на мерапрыемствах па ўсёй Вялікай Брытаніі, уключаючы Лонданскі кніжны кірмаш, а таксама апублікаваныя ў штогодніку Cheltenham Illustration Awards 2023 году, які будзе распаўсюджвацца сярод выкладчыкаў і выдаўцоў па ўсім свеце, гаворыцца на сайце прэміі.
Тэма сёлетняй выставы — «Узаемасувязь», акцэнт зроблены на візуальным аповедзе, які дае прастор уяўленню і паказвае магчымасці за межамі сённяшняга моманту.
ав/Свабода