Беларуская Служба

Пікет у Варшаве ў падтрымку «Белсат» — удзельнікі патрабуюць не змяняць канцэпцыю тэлеканала

08.08.2024 19:48
У Варшаве каля Канцэлярыі прэм’ера адбываецца пратэст супраць перафарматавання тэлеканала «Белсат».
Пікет у Варшаве ў падтрымку тэлеканала «Белсат»Radyjo.net

Удзельнікі акцыі трымаюць у руках партрэты палітзняволеных беларускіх журналістаў.

Ініцыятарам акцыі з'яўляецца палітык Зянон Пазняк.

У межах рэарганізацыі канал «Белсат» перастане быць самастойнай адзінкай у структурах Польскага тэлебачання.

.Radyjo.net


Плануецца, што каналы, якія вяшчаюць на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах, будуць працаваць пад уласнымі брэндамі. Кожны з іх будзе мець шэсць гадзін вяшчання цягам дня.

Таксама Польске тэлебачанне (TVP) у адносінах былой дырэктаркі тэлеканалу «Белсат» і фактычна яго заснавальніцы Агнешкі Рамашэўскай-Гузы ды іншых адказных асоб падало заяву ў пракуратуру аб падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў – між іншым, прычыненні фінансавай шкоды і махлярстве.

Агнешка Рамашэўская адпрэчвае гэтыя абвінавачванні. Яна падкрэслівае, што, сярод іншага, у выпадку рэарганізацыі канала Польшча страціць эфектыўны інструмент уплыву.

«Праблема ў тым, што гэтая новая канцэпцыя замахваецца на тое базавае і фундаментальнае, якімі былі ФІЛАСОФІЯ стварэння і функцыянавання тэлеканала «Белсат» і ягоная місія практычна да сённяшняга дня. Гэта ўключае ў сябе ўсё, што дазволіла нам за адносна невялікія грошы стварыць магутны і вельмі прафесійны інструмент польскай мяккай сілы.

«Белсат» быў заснаваны на перакананні, што самае каштоўнае ў міжнароднай палітыцы, а асабліва ў палітыцы «мяккай сілы», — сітуацыі, дзе перасякаюцца інтарэсы розных партнёраў.

І таму прынцыповым польскім інтарэсам з'яўляецца праца дзеля свабоды такой важнай суседняй краіны, як Беларусь, прыцягненне беларускіх элітаў да заходняга сьвету, падтрымка беларускага незалежніцкага руху, падтрымка дэмакратычна арыентаванай расійскай апазіцыі — рабіць усё што аслабляе дыктатуру Лукашэнкі і Пуціна», — тлумачыць экс-дырэктарка ў адмысловым тэксце.

У Беларусі за кратамі цяпер 37 супрацоўнікаў медыясферы. Многія з іх працавалі для канала «Белсат».

. Radyjo.net

. Radyjo.net



эж/вх