Беларуская Служба

Польшча, Украіна і Швецыя выказалі падтрымку ініцыятыве Літвы паскардзіцца ў Міжнародны крымінальны суд на злачынствы Лукашэнкі

04.02.2025 22:19
Падчас Касцюшкоўскага Форуму ў Гданьску Павел Латушка заклікаў еўрапейскія краіны далучыцца да заявы Літвы ў Міжнародны крымінальны суд адносна злачынстваў Лукашэнкі.
Аўдыё
  • Прадстаўнікі Швецыі, Польшчы, Украіны выказалі падтрымку гэтай ініцыятыве. Але пакуль не фармальную.
  30    ,  30-  .    .
Фрагмент выставы «30» аўтарства Артура Вакарава , прысвечанай 30-годддзю кіравання Лукашэнкі. Цэнтр салідарнасці ў Гданьску.Беларуская служба Польскага радыё/Radyjo.net

Чаму так адбываецца, каментуе дарадца лідаркі дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка:

— Мы бачым легальныя (у сферы права, — рэд.) складанасці, таму што трэба даказаць, што гэтая справа мае транспамежны характар. Беларусь не з'яўляецца часткай Міжнароднага крымінальнага суда, гэта ўсё ўскладняе. Як сказаў міністр Сікорскі, менавіта легальныя аспекты стрымліваюць Польшчу і іншыя краіны ад далучэння да гэтай заявы.

Але ўсё адно Міжнародны крымінальны суд будзе разглядаць літоўскую скаргу, незалежна ад таго, колькі краін да яе далучацца. Наша задача —  узмацніць яе. Некаторыя краіны больш спрыяльна ставяцца да гэтага, некаторыя больш асцярожна, у кожнага ёсць свае інтарэсы, свае перасцярогі. Гэта нармальна, гэта заўжды пытанне перамоў. Усё, што мы робім, яно беспрэцэдэнтнае зараз: і скаргі ў Міжнародны крымінальны суд, і пашпарт  Новай Беларусі, і пашпарт замежніка ў краінах ЕС. Гэта ўсё беспрэцэдэнтна.

Падчас Касцюшкоўскага форуму ў Гданьску прысутныя шмат гаварылі пра салідарнасць, правы чалавека ў іх універсальным вымярэнні. Сярод спікераў форуму — міністр МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі, лідарка дэмакратычнай апазіцыі Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі МЗС Літвы ў Украіны.



вх