Беларуская Служба

Літва забараніла праезд з Беларусі на матацыклах і мапедах

16.04.2025 17:14
 «У апошні час назіраюцца спробы беларускіх памежнікаў накіроўваць мігрантаў у пункты пропуску без належных дакументаў або з парушэннем патрабаванняў Шэнгенскага памежнага кодэксу», — зазначылі ў Вільні. 
Пастанова прадугледжвае магчымасць часова абмежаваць перамяшчэнне асоб праз пункты пропуску Салечнікі і МеднікіMNStudio/Shutterstock

Урад Літвы тлумачыць гэта павышанымі пагрозамі для дзяржаўнай бяспекі з-за незаконнай міграцыі і змену тактыкі беларускіх разведвальных і памежных службаў, піша nashaniva.com.

Паводле гэтага рашэння, забараняецца перамяшчэнне матацыкламі, мапедамі і матарызаванымі роварамі праз пункты пропуску Меднікі і Салечнікі (з беларускага боку — Каменны Лог і Беняконі). Рух праз гэтыя пункты на мяжы з Беларуссю будзе магчымы толькі на аўтамабілях, гаворыцца ў пастанове ўрада.

Акрамя таго, пастанова прадугледжвае магчымасць часова абмежаваць перамяшчэнне асоб праз пункты пропуску Салечнікі і Меднікі, калі будзе выяўлена, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць мігрантаў у якасці інструмента ціску.

 «У апошні час назіраюцца спробы беларускіх памежнікаў накіроўваць мігрантаў у пункты пропуску без належных дакументаў або з парушэннем патрабаванняў Шэнгенскага памежнага кодэксу», — зазначылі ў Вільні. 

Выконваць палажэнні гэтай пастановы ўраду даручана Службе аховы дзяржаўнай мяжы.

эж