Беларуская Служба

Паляк кандыдатам на пасаду намесніка генсакратара НАТО

24.06.2019 09:56
Новы намеснік генсакратара НАТО заменіць амерыканку Роўз Гётэмюлер у кастрычніку.
Krzysztof Szczerski
Krzysztof SzczerskiW.Kusiński/PR

«Прэзідэнт даў згоду на тое, каб я прапанаваў сваю кандыдатуру», – паведаміў у эфіры Польскага радыё кіраўнік Кабінету Прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі.

Новы намеснік генсакратара НАТО заменіць амерыканку Роўз Гётэмюлер, якая ў кастрычніку сыходзіць з пасады. Прозвішча яе пераемніка стане вядома ў ліпені.

яс