Беларуская Служба

Гандаль і пакупнікі ўжо не выкруцяцца ад аплаты за пластыкавыя пакеты

16.07.2019 15:57
Кліенты польскіх крамаў напэўна заўважылі, што ў некаторых гандлёвых кропках ім прапанавалі платны пакет, а ў іншых давалі паліэтылевыя сеткі бясплатна.
Rocznie w Polsce zużywa się ok. 11 mld różnego rodzaju toreb foliowych.
Rocznie w Polsce zużywa się ok. 11 mld różnego rodzaju toreb foliowych.Pixabay

Плата за перапрацоўку паліэтылевых пакетаў была ўведзена ў Польшчы ў мінулым годзе, аднак гандаль знайшоў нішу, як ад гэтага выкруціцца. Кліенты польскіх крамаў напэўна заўважылі, што ў некаторых гандлёвых кропках ім прапанавалі платны пакет, а ў іншых давалі паліэтылевыя сеткі бясплатна.

Паколькі закон забараняў бясплатныя пластыкавыя пакеты таўшчынёй не больш за 50 мікраметраў, значная частка крамаў, і асабліва буйныя гандлёвыя сеткі, проста ўвяла ў абарачэнне больш тоўстыя пакеты. Аднак Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя вырашыла спыніць гэтую практыку і памяняла правілы. І так, папраўка ў закон аб захаванні чысціні і парадку ў муніцыпалітэтах прадугледжвае, у прыватнасці, што: 

  • са студзеня 2020 года ўводзіцца плата за карыстанне пакетамі таўшчынёй 50 і больш мікраметраў; 
  • плата будзе спаганяцца з гандлю раз на квартал (у цяперашні час – раз у год); 
  • уводзіцца абавязак весці ўлік колькасці набытых і выдадзеных пакупнікам пластыкавых пакетаў у год. Рытэйлеры абавязаны таксама падрыхтаваць справаздачы - першая павінна быць пададзена за перыяд з верасня па снежань 2019 года. 

Акрамя таго, да 31 снежня гэтага года прадпрымальнікі, якія працуюць у рознічным або аптовым гандлю, дзе выкарыстоўваюцца паліэтылевыя сеткі, павінны зарэгістравацца ў Базе дадзеных аб адходах. На практыцы гэта азначае, што зарэгістравацца павінны ўсе прадуктовыя крамы.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі