Беларуская Служба

Дзяржава дапаможа фермерам, якія пацярпелі ад засухі

26.07.2019 11:10
Міністр сельскай гаспадаркі падкрэсліў, што аграрыі таксама церпяць ад падтапленняў і буйнога граду.
Ubezpieczenia upraw są dużo bardziej skomplikowane i likwidator musi posiadać dużo większą wiedzę.
Ubezpieczenia upraw są dużo bardziej skomplikowane i likwidator musi posiadać dużo większą wiedzę.Glow Images/East News

Міністр Сельскай гаспадаркі Польшчы Ян Кшыштаф Арданоўскі анансаваў урадавую дапамогу для фермерскіх гаспадрак, які панеслі страты ад засухі. Палітык ў эфіры польскага тэлебачання паведаміў, што Савет міністраў зоймецца гэтым пытаннем праз два тыдні.

Міністр сельскай гаспадаркі падкрэсліў, што аграрыі таксама церпяць ад падтапленняў і буйнога граду. Ян Кшыштаф Арданоўскі ўдакладніў, што памер дапамогі можна будзе акрэсліць толькі пасля высвятленне дакладна памеру атрыманых стратаў.

'ʼЯ абавязваў ваяводаў кожную сераду накіроўваць у міністэрства справаздачу па пытанні стратаў. Справаздачы ўтрымліваюць дадзеныя аб памеры шкоды, нанесенай катаклізмамі. Толькі пасля аналізу атрыманых дадзеных, можна будзе акрэсліць памер дапамогі. Мне падаецца, недзе праз два тыдні, рашэннем Света міністраў, будзе апрацаваная праграма для пацярпелых фермерскіх гаспадаракʼʼ.

Палітык нагадаў, што фермеры таксама могуць разлічваць на падтрымку мясцовай улады.

IAR/эж