Беларуская Служба

У Польшчу з Беларусі з’ехалі 23 тысячы беларусаў

31.07.2019 15:37
Іміграцыя ў Польшчу ў асноўным дапаўняе патрэбы рынку працы.
Warszawa
WarszawaShutterstock

Цягам першага паўгоддзя сёлета колькасць замежнікаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Польшчы павялічылася на 27 тысячаў асобаў, паведамілі «Белсату» у прэсавай службе Упраўлення па справах замежнікаў у Варшаве.
«Найбольш павялічылася колькасць грамадзянаў з Украіны, Беларусі і Грузіі. Іміграцыя ў Польшчу ў асноўным дапаўняе патрэбы рынку працы», – падкрэсліваюць у прэсавай службе Упраўлення па справах замежнікаў.

Агулам цягам апошніх 6 месяцаў ажно 400 тысячаў замежнікаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы. Па стане на 1 студзеня 2019 і 2018 году было выдадзена 372 тысячы і 325 тысячаў дазволаў адпаведна.

Такім чынам па выніках першай паловы бягучага году найбольш дазволаў на жыхарства ў Польшчы атрымалі грамадзяне Украіны – 199 тысячаў чалавек. Беларусы на другім месцы – 23 тысячы. Грузінаў – 4,1 тысяча асобаў.


яс

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы