Беларуская Служба

У дзесяць разоў хутчэй растуць кошты кватэр, чым будаўніча-мантажная прадукцыя

20.08.2019 16:45
За сярэднестатыстычны заробак чыстымі ў Польшчы можна было купіць 0.8 квадратнага метра.
Аўдыё
  • 20.08.2019_пульс польскай эканомікі
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.shutterstock

За другі квартал году кошты будматэрыялаў і будаўнічых паслуг выраслі ў Польшчы на 0.9%, паведаміла Галоўнае ўпраўленне статыстыкі. Рост на такім узроўні стабільна ўтрымліваецца ўжо другі год. У сувязі з гэтым даражэюць таксама кватэры.

Паводле дадзеных польскага Інстытута эканомікі, цэны на жыллё растуць на працягу года прыблізна на 9 працэнтаў. Як кажа Лукаш Чэрніцкі з Інстытута, цэны на будаўніча-мантажную прадукцыю ўплываюць на цэны кватэр – бо гэта выдаткі, якія павінны панесці забудоўшчыкі. Але цэны на метр жылой плошчы растуць значна хутчэй. Адной з прычын з'яўляецца няспыннае зацікаўленне пакупнікоў.

- Вельмі вялікі попыт на жыллё, які з аднаго боку звязаны з нізкімі працэнтнымі стаўкамі ў банках, бо людзі шукаюць лепшых альтэрнатыўных магчымасцяў інвеставання капіталу, а цэны кватэр растуць і з’яўляюцца прывабнай формай капіталаўкладання. А з другога боку палякі багацеюць, больш зарабляюць і шукаюць новае жыллё.

За сярэднестатыстычны заробак чыстымі ў Польшчы можна было купіць 0.8 квадратнага метра. Паводле звестак Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, у першым квартале 2019 года ў сярэднім метр новай кватэры ў Польшчы каштаваў 4 тысячы 388 злотых ($1122).

яс

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі