Буйныя польскія кампаніі – энергетычная PGE і паліўна-энергетычная PKN Orlen, - на мінулым тыдні падчас 29-га Эканамічнага форуму ў Крыніцы падпісалі ліст аб намерах аб супрацоўніцтве ў сферы марской ветравой энергіі. Паводле словаў старшыняў праўлення абедзвюх кампаній, дакумент уключае ў сябе абмен вопытам, дадзенымі, лагістычныя і арганізацыйныя пытанні, а таксама ветравыя выпрабаванні. Яны падкрэслілі, што дамова не датычыць фінансавага супрацоўніцтва.
Абедзве кампаніі маюць намер пабудаваць ветрапаркі ў Балтыйскім моры.
яс