Выстава «Аўшвіц. Не так даўно. Не так далёка», падрыхтаваная іспанскай фірмай Musealia і Музеем Аўшвіц, атрымала Узнагароду Еўрапейскай спадчыны 2020 (Europa Nostra 2020).
Музейная пляцоўка паведамляе, што гэта адна з найбольш прэстыжных еўрапейскіх узнагарод. Яе ў 2002 годзе заснавала Еўрапейская камісія і з таго часу яе ўручае сетка Europa Nostra.
У гэтым годзе ўзнагароджаныя 21 праект з 15 краін. Musealia і Музей Аўшвіц атрымалі ўзнагароду ў катэгорыі «Адукацыя, абучэнне і рост свядомасці». -Узнагарода з’яўляецца важным сігналам. Экспазіцыю добра ўспрымае як публіка, так школы і СМІ. Гэта вельмі добрая, сучасная, велізарная выстава пра гісторыю канцлагера і яго ахвяр, – расказвае дырэктар Музею Аўшвіц Пётр Цывіньскі.
Журы падкрэсліла, што «прадстаўленыя аб’екты дасканала адлюстроўваюць атмасферу аўтэнтычнага Месца Памяці, што нялёгка зрабіць у выпадку перасоўнай выставы, а што ўдалося зрабіць дзякуючы багаццю прэзентаваных прадметаў».
ав