Пачынаючы з 26 чэрвеня ў Польшчы можна будзе падаць заяўкі на субсідую на прыдбанне электрамабіляў. Нацыянальны фонд аховы навакольнага асяроддзя і воднай гаспадаркі Польшчы прадугледжвае тры катэгорыі субсідыяў: для прыватных асобаў, прадпрымальнікаў і таксістаў.
Намеснік старшыні праўлення Нацыянальны фонду аховы навакольнага асяроддзя Артур Ларкоўскі ўдакладніў, што ў прыватных мэтах фонд зможа прафінансаваць куплю да 2 тысяч аўтамабіляў. Цана такога электрамабіля не можа перавышаць 30 тысяч долараў. Субсідыя з боку дзяржавы можа скалаці нават 4700 долараў.
Пакупнікі фургонаў і таксовак на электрычным хаду могуць разлічваць на большую падтрымку, бо і экалагічны эфект ад такой інвестыцыі будзе значна большы, чым у выпадку прыватнага аўтатранспарту.
Для электратаксовак субсідыя складзе максімум 6200 долараў. Фонд аховы навакольнага асяроддзя таксама прафінансуе ўстаноўку пункту зарадкі.
Прадпрымальнік зможа атрымаць субсідыю на пакупку 3 таксовак і 4 фургонаў.
Якуб Фарысь з польскага Звязу аўтамабільнай прамысловасці асаблівую ўвагу звяртае на тое, што дадзенымі субсідыямі змогуць скарыстацца і прадпрымальнікі:
- Усё больш гарадоў патрабуюць, напрыклад, ад таксістаў, каб іх аўтамабілі былі максімальна экалагічна чыстымі, таму фінансаванне ў гэтым выпадку можа мець вялікае значэнне пры змене парку аўтамабіляў. Хоць прыватныя асобы атрымаюць меншае фінансавання, чым першапачаткова меркавалася, гэтая сума ўсё яшчэ вялікая. Праграма ахоплівае субсідыі на пакупку 2 тысяч машын. Дагэтуль штогод у Польшчы прадавалася 600-800 электрамабіляў, таму зараз ёсць шанец, што аб'ём продажаў электракараў павялічыцца.
Увесь бюджэт новай праграмы Нацыянальнага фонду аховы навакольнага асяроддзя – гэта прыкладна 37,5 млн долараў. Заяўкі на атрыманне субсідыі дзеля пакупкі электракара можна падаваць толькі ў электронным выглядзе.
PR/эж