Больш за 3 мільёны палякаў ужо маюць электроннае пасведчанне асобы. Яно амаль не адрозніваецца ад традыцыйнага, утрымлівае дадатковы электронны слой, – кажа Ёанна Дэмбэк з Міністэрства лічбавых тэхналогіяў Польшчы:
- Голым вокам немагчыма заўважыць убудаваны ў пасведчанне асобы электроны чып. Гэтая тэхналогія дазваляе нам карыстацца паслугамі дзяржаўнай адміністрацыі праз інтэрнэт. Таксама электронным чынам можам падпісваць афіцыйныя дакументы.
Электроннае пасведчанне асобы атрымлівае кожны, хто падаў заяўку на выдачу дакументу пасля 4 сакавіка мінулага года. Абмяняць пасведчанне асобы бясплатна могуць, сярод іншых, тыя, каму трэба замяніць стары дакумент на новы.
Міністэрства лічбавых тэхналогіяў Польшчы паведаміла, што з нядаўніх часоў уладальнікі электронных пасведчанняў асобы замест адмысловай прылады могуць выкарыстоўваць прыкладанне для тэлефона. У крамах мабільных дадаткаў Google Play і App Store даступна прыкладанне eDO App, якое дазваляе ўладальнікам новага польскага пасведчання асобы ўвайсці ў сістэму электроннай адміністрацыі або пацвердзіць асабісты профіль.
Слухайце аўдыё!
IAR/эж