Першая ў Польшчы гэтага віду ўстаноўка будуецца на заводзе ў Тшэбіні (Trzebiniа) на поўдні краіны. На заводзе будуць пераўтвараць сыравіну расліннага паходжання ў арганічную малочную кіслату, якая шырока выкарыстоўваецца, напрыклад, у харчовай, хімічнай, фармацэўтычнай і сельскагаспадарчай прамысловасці.
Малочная кіслата найбольш часта ўжываецца для вытворчасці полілактыда (PLA), які выкарыстоўваецца, сярод іншых, для вытворчасці біяраскладальнай упакоўкі, у будаўнічай галіне, оптыцы і аўтамабільнай прамысловасці. Таксама, дзякуючы сваім уласцівасцям, у тым ліку празрыстасці, PLA выкарыстоўваецца ў вытворчасці фотаэлектрычных элементаў, што дазваляе знізіць кошт фотавальтаікі.
PKN Orlen заявіў, што на пілатажнай стадыі ўстаноўка будзе вырабляць 5 тон малочнай кіслаты ў год, а мэтавая магутнасць – 5 тысяч тон у год, што задаволіць увесь унутраны попыт на гэты прадукт.
Сусветная вытворчасць малочнай кіслаты ацэньваецца прыблізна ў 520 тысяч тон у год.
Да гэтага часу ў Польшчы не выраблялася малочная кіслата. Яе недахоп ва ўсім рэгіёне Цэнтральнай і Усходняй Еўропы прымусіў імпартаваць гэтую сыравіну з Азіі і Заходняй Еўропы.
PKN Orlen паведаміў, што інвестыцыя ў Тшэбіні будзе завершана да канца гэтага года. Базавай сыравінай для вытворчасці малочнай кіслаты будзе патака, якая з'яўляецца адходам вытворчасці цукру.
яс