Беларуская Служба

У Польшчы страшна падаражэлі кватэры

14.07.2020 17:15
Цэны на другасным рынку выраслі найбольш у Еўрасаюзе.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneWOJCIECH STROZYK/REPORTER

Еўрастат апублікаваў дадзеныя пра кошт кватэр у Польшчы за першы квартал гэтага году. Цэны на другасным рынку выраслі найбольш у Еўрасаюзе – ажно на 15,1% у параўнанні з падобным перыядам мінулага году.

Нязначна ў гэтым плане апярэдзіла Польшчу толькі Славакія – там рост зафіксаваны на ўзроўні 15,4%.

Новае жытло падаражала ў Польшчы на 6,5%. Эксперты мяркуюць, што калі б не прыйшла эпідэмія, то ў краіне назіралася б спекулятыўная бурбалка.

Няма яшчэ дадзеных за другі квартал году, але бачна, што цэны затрымаліся.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі