Беларуская Служба

Міністэрства аховы здароўя не бачыць неабходнасці спыняць эканоміку з-за каранавіруса

28.07.2019 16:15
Працэдуры прывядуць толькі да ўзмацнення санітарнага рэжыму.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска запэўніў, што адказам на павелічэнне колькасці каранавірусных інфекцыяў не будзе чарговае спыненне гаспадаркі. У эфіры Польскага радыё Вальдэмар Краска згадаў таксама пра паўторнае з'яўленне ачагоў хваробы ў шахтах.

Намеснік міністра падкрэсліў, што неабходна праверыць супрацоўнікаў шахтаў на наяўнасць каранавіруса, але ў цяперашні час не ўзнікае пытання аб закрыцці працоўных месцаў.

- Я думаю, што эканоміка гэтага не вынесла б, пры чым не толькі польская, а ва ўсёй Еўропе таксама. Працэдуры, якія мы цяпер ажыццяўляем прывядуць толькі да ўзмацнення санітарнага рэжыму.

Ад пачатку эпідэміі Sars-COv-2 у Польшчы было заражана 43 тысячы чалавек і памерла амаль 1700 хворых.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі