Беларуская Служба

Прэм’ер Маравецкі: Nord Stream 2 небяспечны таксама для Украіны і Беларусі

12.09.2020 10:32
У інтарэсах Польшчы прасоўваць энергетычную салідарнасці ў Еўрасаюзе, лічыць Матэвуш Маравецкі.
-  .
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. PAP/Jacek Szydłowski

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі пасля саміту Вышаградскай групы, які ўчора прайшоў у Любліне, заявіў, што ў інтарэсах Польшчы прасоўваць энергетычную салідарнасць у ЕC, а не „будаўніцтва нямецка-расійскага саюза”.

Кіраўнік польскага ўрада падкрэсліў, што Расія неаднаразова выкарыстоўвала сваю пазіцыю на энергетычным рынку для ўздзеяння на падзеі ва Украіне. Падобным чынам цяпер можа адбыцца ў выпадку Беларусі.

- Паводле нас, энергетычная салідарнасць Еўрасаюза патрабуе закрыцця згаданага праекту. Газаправод Nord Stream 2 не павінен узнікнуць паколькі з’яўляецца пагрозай для энергетычнай салідарнасці і прычыняецца да росту залежнасці Украіны і Беларсі ад Расіі.  

Пасля спробы атруціць расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага пра спыненне супрацоўніцтва па будаўніцтве газаправода Nord Stream 2 усё гучней гавораць таксама ў Германіі. З гэткай прапановаў выступіў дэпутат Еўрапарламента ад Германіі Манфрэд Вебер. Падобнага рашэння не выключае таксама канцлерка Германіі Ангела Меркель.

Работы па будаўніцтве трубаправода былі спынены ўзімку. Дзеля заканчэння праекта трэба пракласці яшчэ 150 кіламетраў трубы.

аз