Да канца лістапада ў Польшчы будзе працягвацца сельскагаспадарчы перапіс. Ён павінен актуалізаваць дадзеныя аб польскай вёсцы. У выніку стане вядома фактычная структура польскага сяла (хто жыве ў вёсках і чым займаецца) і вытворчы патэнцыял сельскай гаспадаркі.
У сувязі з эпідэміяй каранавіруса Галоўнае статыстычнае ўпраўленне заклікае фермераў удзельнічаць у спісе пры дапамозе інтэрнэту.
Старшыня ўпраўлення Дамінік Розкрут(Dominik Rozkrut) сказаў у Першай праграме Польскага радыё, што гэтай формай скарысталіся амаль 35 тысяч фермераў:
- Ужо цягам першых дзён у інтэрнэце анкеты запоўнілі столькі фермераў, колькі цягам усяго перапісу, які адбыўся 10 гадоў таму. Гэта поспех. Магчымасць запаўнення анкетаў у інтэрнэце, гэта цяпер асноўная форма ўдзелу ў сельскагаспадарчым перапісе, да якой мы заахвочваем фермераў.
Анкету можна запоўніць з дапамогай камп'ютара або смартфона, што займае ад 5 да 30 хвілін, запэўніў старшыня Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Дамінік Розкрут.
аз