Беларуская Служба

ПіС: Мы шкадуем аб рашэннях прэзідэнта ЗША адносна «Паўночнага патоку 2»

26.05.2021 13:11
«Мы лічым, што пытанне захавання санкцый з'яўляецца вельмі важным», – сказаў Радаслаў Фогель, прэс-сакратар кіруючай партыі «Права і справядлівасць».
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/Bernd Wüstneck


На мінулым тыдні Дзярждэпартамент ЗША паведаміў у справаздачы для Кангрэсу, што змяніў ранейшую пазіцыю і адмяніў санкцыі супраць кампаніі «Паўночнага патоку 2 АG», які будуе другую частку гэтага газаправода з Расіі ў Германію праз Балтыйскае мора, і Маціяса Варніга, начальніка кампаніі. Амерыканскі Дзярждэпартамент матываваў гэта «нацыянальнай бяспекай».

Адбылося гэта пры падтрымцы прэзідэнта Джо Байдэна.

- Мы нязменна прытрымліваемся пазіцыі, што будаўніцтва газаправода «Паўночнага патоку 2» дае Расіі зброю ў руках; газавую і энергетычную зброю, якая будзе выкарыстоўвацца – не раз – і ў палітычных мэтах, – ацаніў Радаслаў Фогель з партыі «Права і справядлівасць».

Будаўніцтва трубаправода пачалося падчас адміністрацыі папярэдняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў 2018 годзе і стала асноўнай крыніцай трэнняў паміж ЗША і Нямеччынай.
яс


Больш на гэтую тэму: Nord Stream 2