Беларуская Служба

Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве – лепшы польскі ўніверсітэт

22.06.2021 15:35
Універсітэт Казмінскага ў Варшаве зноў перамог у рэйтынгу прыватных універсітэтаў.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos /pixabay.com/CC0 Public Domain

Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве заняў першае месца ў XXII рэйтынгу ўніверсітэтаў «Перспектывы 2021».

«Мы лічым, што якасць адукацыі і даследаванняў павінны ацэньвацца. Таму на працягу многіх гадоў мы публікуем рэйтынгі, карысныя як для канкуруючых універсітэтаў, так і для кандыдатаў падчас выбару ВНУ», – кажа старшыня Фонду адукацыі «Перспектывы» Вальдэмар Сівіньскі.

Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве атрымаў 100% у індэксе рэйтынгу. На другім месцы апынуўся Варшаўскі ўніверсітэт (рэйтынгавы індэкс 99,2), а на трэцім – Варшаўскі тэхналагічны ўніверсітэт (рэйтынгавы паказчык 83,5). Чацвёртае месца заняў Універсітэт Адама Міцкевіча ў Познані і пятае – Універсітэта навук і тэхналогій у Кракаве.

Універсітэт Казмінскага ў Варшаве зноў перамог у рэйтынгу прыватных універсітэтаў.

Падрабязныя спісы даступныя на сайце ranking.perspektywy.pl.

ав