Беларуская Служба

Амаль 35,5 млн палякаў атрымалі прышчэпку супраць каранавіруса

16.08.2021 13:03
З іх амаль 18 млн 200 тыс. чалавек былі прышчэплены цалкам.
ІлюстрацыяКрыніца: https://twitter.com/szczepimysie

Станам на панядзелак, 16 жніўня ў Польшчы было вакцынавана 35 млн 431 тыс. чалавек, з іх амаль 18 млн 200 тыс. чалавек былі прышчэплены цалкам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Агульнанацыянальная вакцынацыя адбываецца прэпаратамі фірмаў Pfizer-BioNTech, Moderna і AstraZeneca, а таксама аднаразовай вакцынай Johnson & Johnson.

Тым часам, у панядзелак было выяўлена 128 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, за апошнія суткі ад гэтай хваробы ніхто не памёр.

эж