У бліжэйшыя гады польскія школы атрымаюць мільярды злотых на сучасныя тэхналогіі. Сродкі з ЕС і польскага бюджэту будуць прызначацца, у прыватнасці, на інавацыйныя сродкі навучання, павышэнне кваліфікацыяў настаўнікаў і абсталяванне для навучальных устаноў.
Паводле Матэвуша Рыбіньскага (Mateusz Rybiński), старшыні Фонду Ed Tech Poland, які займаецца тэхналогіямі ў адукацыі, свет моцна змяніўся, таму мяняецца і падыход да адукацыі:
- Цяпер дзеці наведваюць школу для практычных ведаў, а не тэорыі. Памяняўся спосаб узаемадзеяння дзяцей і тэхналогіі. Мы імкнемся да таго, каб адукацыя паспявала за тэхналагічнымі зменамі, якія адбываюцца ў свеце.
Упаўнаважаны прэм'ера па пытаннях GovTech Юстына Арлоўска (Justyna Orłowska) сказала, што ў бліжэйшыя гады польскую адукацыю чакаюць змены:
- Нас чакаюць буйныя інвестыцыі. У тым ліку, гаворка ідзе пра пакупку тэхнікі, напрыклад, ноўтбукаў для настаўнікаў, якія дапамогуць ім у працы. Выклікам, які стаіць перад намі з’яўляецца міждысцыплінарнае навучанне.
У сваю чаргу дырэктар урадавага Цэнтра праектаў „Лічбавая Польшча” Войцех Шайнар (Wojciech Szajnar) сказаў, што мінімум 20% сродкаў з Нацыянальнага плана рэканструкцыі будзе выдзелена на працэс лічбавання. Гэта азначае буйныя сродкі для школаў:
-Гаворка ідзе пра амаль 2,5 мільярда злотых на аснашчэнне школаў камп’ютарнай і мультымедыйнай тэхнікай. Значныя сродкі будуць прызначаныя на вучобу праграмавання ў дзіцячых садках.
Нагадваем, цяпер у занятках па праграмаванні ўдзельнічае каля 120 тысяч дашкольнікаў. У бліжэйшы час стартуе праграма „Лічбавая гміна”, у рамках якой найбяднейшыя сем'і атрымаюць сродкі на сучасную адукацыю.
IAR/аз