Беларуская Служба

Улады выдзяляць мільярд злотых на сучасную тэхніку для базавых школаў

30.09.2021 11:07
Бюджэт праграмы «Лабараторыі будучыні» складае мільярд злотых. Праграма будзе працягвацца два гады.
Школа Photo: Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Толькі да 1 кастрычніка бягучага года працягваецца прыём заявак у рамках новай урадавай праграмы «Лабараторыі будучыні». Праграма, накіраваная для пачатковых школ. У ейных рамках адукацыйныя ўстановы будуць атрымліваць грошы на набыццё, сярод іншага, 3D-прынтараў, робатаў, фотаапаратаў і іншага абсталявання, якое прычыніцца да развіцця практычных ведаў, заявіў міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek):

-З Кавіднага фонду будзе выдзелена мільярд злотых для гэтак званых «Лабараторыяў будучыні», то бок на сучасную тэхніку для базавых школаў, якая павінна прычыніцца да пашырэння практычных ведаў дзяцей. Гэта найбуйнейшая такога тыпу ўрадавая праграма для польскіх школаў па мадэрнізацыі навукі.

Упаўнаважаная польскага прэм’ера па пытаннях GovTech Юстына Арлоўска(Justyna Orłowska) дадала, што праграмай можа скарыстацца кожная з 15 тысяч базавых школаў у Польшчы:

- Вучні змогуць карыстацца «Лабараторыямі будучыні», як падчас лекцыяў, так і дадатковых заняткаў. Апрача таго, імі змогуць карыстацца паасобныя вучні, або групы вучняў для рэалізацыі розных праектаў па развіцці кампетэнцыяў.

Бюджэт праграмы «Лабараторыі будучыні» складае мільярд злотых. Праграма будзе працягвацца два гады.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка