Беларуская Служба

3-га лістапада стартуе набор у Падляшскі дзіцячы ўніверсітэт

29.10.2021 07:30
Заняткі адбываюцца ў Беластоцкім політэхнічным універсітэце, а праводзяць іх выкладчыкі гэтай вучэльні.
Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэтAutorstwa Baseciq at pl.wikipedia, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=7803599

Сёлета 130 вучняў з Падляшскага ваяводства атрымаюць магчымасць прыняць удзел у занятках Падляшскага дзіцячага ўніверсітэта, якім кіруе Беластоцкі політэхнічны ўніверсітэт.

Набор пачнецца 3 лістапада, а заняткі – у канцы лістапада і будуць працягваюцца да чэрвеня.
Падляшскі дзіцячы ўніверсітэт (ПДУ) працуе з 2009 года і арыентаваны на вучняў базавых школаў. Заняткі адбываюцца ў Беластоцкім політэхнічным універсітэце, а праводзяць іх выкладчыкі гэтай вучэльні.

Выпускнікамі ПДУ з’яўаюцца ўжо амаль 2 тысячы вучняў. Нягледзячы на гэта адукацыйная ініцыятыва па-ранейшаму карыстаецца вялікай папулярнасцю.

У рамках Падляшскага дзіцячага ўніверсітэта пройдзе 15 заняткаў, падчас якіх маладыя школьнікі спазнаюць сакрэты навукі і тэхнікі.

PAP/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка