Беларуская Служба

Польскія памежнікі: 32 мігранты пры дапамозе беларусаў перарэзалі дрот і прарваліся ў Польшчу (відэа)

19.01.2022 11:36
Усіх мігрантаў неўзабаве затрымалі польскія вайскоўцы.
   - .
Пашкоджаны плот на польска-беларускай мяжы.Screenshot

У ноч з 18 на 19 студзеня на беларуска-польскай мяжы адбыўся інцыдэнт з удзелам мігрантаў. 32 чалавекі дзейнічалі адной групай, разам з беларускімі памежнікамі рвалі калючы дрот і кідалі камянямі ў польскія патрулі. У выніку гэтыя людзі змаглі прарвацца на тэрыторыю Еўрасаюза, але праз некалькі хвілін усіх затрымалі, паведамляюць памежныя службы Польшчы.

Сярод затрыманых – грамадзяне чатырох краінаў: Турэччыны, Эрытрэі, Емену і Егіпту.

Агулам за мінулыя суткі 33 чалавекі спрабавалі без адапаведных дакументаў перайсці польскую мяжу.

вх