Беларуса арыштавалі на тры месяцы. 36-гадовага мужчыну будуць судзіць за дапамогу ў незаконным перасячэнні польска-беларускай мяжы. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі, -паведаміла TVP Biaystok.
Паліцыя затрымала грамадзяніна Беларусі падчас дарожнага кантролю ў гміне Мілейчыцы.
«36-гадовы беларус падазраецца ў садзейнічанні ў незаконным перасячэнні мяжы», – паведаміла малодшы аспірант Эльжбета Забароўская (Elżbieta Zaborowska) з Ваяводскай камендатуры паліцыі ў Беластоку.
Машынай «Опель» на польскіх нумарах беларус вёз трох грамадзян Сірыі, якія незаконна перасеклі польска-беларускую мяжу. Сірыйцаў перадалі памежнікам. Кіроўца дастаўлены ў паліцэйскі арышт, а яго машына – трапіла на штрафстаянку.
З пачатку крызісу на польска-беларускай мяжы паліцыя на Падляшшы затрымалі амаль 360 чалавек, якія хацелі перавезці больш за 1450 нелегалаў.
яс