Прэм'еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі каля гадзіны таму на цягніку перасеклі польска-ўкраінскую мяжу і накіроўваюцца ў Кіеў, заявіў кіраўнік Канцылярыі прэмʼер-міністра Міхал Дворчык.
«Дэлегацыя едзе ў Кіеў, дзе сёння пройдуць сустрэчы з прэзідэнтам Зяленскім і прэм'ерам Шмыгалём», — сказаў Дворчык. «Дэлегацыя рэпрэзентуе Еўрасаюз», — адзначыў ён. «Візіт рыхтаваўся шмат дзён, але трымаўся ў сакрэце», — дадаў Дворчык, падкрэсліўшы, што рашэнне пра паездку было прынята на саміце ЕС у Версалі.
Усе мерапрыемствы і падрыхтоўка да візіту прэм'ер-міністраў Польшчы, Чэхіі і Славеніі ў Кіеў праводзіліся ў рамках кансультацый з палітыкамі з Рады Еўропы.
Падчас брыфінгу ў Варшаве Дворчыка спыталі, ці азначае тое, што генеральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг быў праінфармаваны пра візіт, што альянс нейкім чынам «ухваляе» гэтае мерапрыемства.
«Не, абсалютна не. Гэта не мае ніякага дачынення да дзейнасці НАТА. Проста пра гэта паведамілі генеральнаму сакратару. Мы адкрыта гаворым аб тым, як дэлегацыя едзе ва Украіну, якімі транспартнымі сродкамі яна карыстаецца. Мы хочам, каб міжнародныя арганізацыі ведалі пра гэта», – сказаў Дворчык.
Адказваючы на пытанне, ці зʼяўляецца прэмʼер-міністр Маравецкі прадстаўніком Рады Еўропы або ён пайшоў па ўласнай ініцыятыве, кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра адказаў, што «мерапрыемствы і падрыхтоўка вяліся ў рамках кансультацый з палітыкамі Рады Еўропы».
PAP / вх